Чыноўнікі ў Бабруйску адзначаюць "усплёск скаргаў". Па меркаванні начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарвыканкаму Людмілы Ляноўскай, "збольшага паўплывалі на сітуацыю выбары".
У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .
Бялыніцкі райвыканкам унёс змены ва ўласнае рашэнне №25-8 ад 4 верасня 2015 г. “Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь” і дазволіў кандыдатам у прэзідэнты РБ праводзіць масавыя мерапрыемствы не толькі ў Ліпавым гаі.
Падчас сустрэчы ў Віцебску спрэчкі наконт беларускай мовы былі справакаваныя пытаннем з залы, чаму Таццяна Караткевіч гаворыць па-беларуску, тады як "усім вядома, што на беларускай мове ў Віцебску ніхто не размаўляе". Гэтая заява выклікала выбух абурэння.
Віктар Адзіночанка: "Узнікае пытанне – калі ў нас, згодна з заканадаўствам, роўнасць кандыдатаў, то ці могуць зняць з заняткаў выкладчыкаў і студэнтаў давераныя асобы, напрыклад, Таццяны Караткевіч? Ці маюць яны такія магчымасці?"
Сустрэчы з выбаршчыкамі ў Цяхціне і ў Вішове праводзіліся ў 10-00 і ў 12-00 адпаведна, калі многія з прысутных на іх людзей павінны былі знаходзіцца на працы. Таццяна Караткевіч наведае Бялыніцкі раён у пятніцу 25 верасня.
Нават прысутнасць на пікеце актора і сатырыка Яўгена Крыжаноўскага, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата Гайдукевіча, мала ратавала сітуацыю. Болей народу ўдалося сабраць прыхільнікам Таццяны Караткевіч.
На выходных у беларускай сталіцы шахцёраў адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Таццянай Караткевіч. Па словах мясцовых праваабаронцаў, мерапрыемства прайшло без эксцэсаў і перашкодаў з боку ўладаў, але вялікага ажыятажу ў горадзе не выклікала.
20 верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі Пінска, Мікашэвіч і Лунінца. Людзі зацікавіліся асобай кандыдаткі-жанчыны: у Пінску, напрыклад, на сустрэчу прыйшло больш за 150 чалавек, у Мікашэвічах каля 90, у Лунінцы каля 100 чалавек.
Ініцыятарам правядзення перадвыбарчага сходу выступіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Адметна тое, што ўдзел кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у перадвыбарчым сходзе не плануецца.