Назіральнікі вырашылі паспрабаваць параўнаць вынікі выбараў па ўчастках, дзе былі назіральнікі, і дзе назіральнікаў не было. Яны накіравалі ў Бярозаўскі райвыканкам заяву з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з усімі пратаколамі выбарчых участкаў.
Дзергачоў накіраваў фотакопіі дакументаў, якія ўкаказвалі на неадпаведнасць паміж агульнымі афіцыйнымі дадзенымі ЦВК і дадзенымі ў пратаколах на некалькіх участках па Смаргонскім раёне за кандыдатку Таццяну Караткевіч. Афіцыйныя дадзеныя на сайце ЦВК апынуліся істотна заніжанымі.
Праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель накіравалі кіраўнікам адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва заявы аб прадстаўленні інфармацыі аб выніках галасавання па кожным участку названых раёнаў.
Бабруйскія назіральнікі кампаніі "Права выбару" пачалі атрымліваць адказы з ТВК. Паперы, якія прыйшлі назіральнікам з камісіі Першамайскага раёну, абсалютна аднолькавыя, у іх адрозніваюцца толькі імёны адрасатаў.
Назіральнік з Ваўкавыску Віталь Гуляк па выніках дня галасавання на выбарах на Даватарскім участку №3 накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру адносна парушэння працэдуры падліку галасоў. Адказ на сваю скаргу ён атрымаў не з пракуратуры, а з Ваўкавыскага райвыканкаму.
Назіральнік на ўчастку № 7 Маскоўскага раёна Брэста Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай праверыць разыходжанне ў падлікаў колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на другі дзень датэрміновага галасавання ў 55 галасоў.
На трох участках у Брэсце, калі адбывалася датэрміновае галасаванне, мясцовыя прыхільнікі Руху “За Свабоду” ладзілі адмысловы эксперымент: атрыманыя выбарчыя бюлетэні пакідалі сабе, а ў скрыні для галасавання апускалі звычайныя аркушы паперы.