Улічваючы важнасць выбараў Прэзідэнта, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый -- Беларускага Хельсінкскага камітэта і Правабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаем грамадскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
16 чэрвеня каардынатары кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак сустрэліся з прадстаўнікамі БДІПЧ АБСЕ, якія знаходзяцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Мінску.
У час прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў Беластоку, Алесь Бяляцкі найперш закрануў тэму палітычных вязняў і суда над Юрыем Рубцовым, які ў гэты час якраз адбываўся ў Пружанах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.