З 8 ліпеня накіраванне знаходзіцца ў Алега Бялінскага, кіраўніка справамі Гродзенскага гарвыканкаму, які адказны за арганізацыю і правядзенне выбараў, а на дадзеным этапе за ўтварэнне ТВК. Колькі яшчэ дзён накіраванне будзе ў чыноўніка на руках – невядома.
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне, згодна якому вызначаны месцы ў раёне, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
Мы чуем шматлікія заявы кіраўніцтва краіны аб намеры правесці гэтыя выбары “спакойна” і ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі ў галіне свабодных і дэмакратычных выбараў. Але ці магчыма такое ў сённяшняй Беларусі?
Мы чуем шматлікія заявы кіраўніцтва краіны аб намеры правесці гэтыя выбары “спакойна” і ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі ў галіне свабодных і дэмакратычных выбараў. Але ці магчыма такое ў сённяшняй Беларусі?
Так, на сайце Астравецкага і Гродзенскага райвыканкаму ў рубрыцы “Выбары 2015” няма ніякіх звестак пра гэты этап выбарчай кампаніі. А на афіцыйным сайце Смаргонскага райвыканкаму асобнай рубрыкі, прысвечанай выбарам, адшукаць увогуле не ўдалося.
Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель: “Пачынаецца назіранне спакойна, ідзе пэўная знешняя лібералізацыя з боку ўладаў, якія зацікаўлены ў вонкавай “прыстойнасці”. Адметнае ў гэтай выбарчай кампаніі тое, што людзі сталі больш пасіўнымі і апалітычнымі".
Абласныя структуры дэмакратычных партый і рухаў па Гродзенскай вобласці выяўляюць розныя пазіцыі і пакуль розную актыўнасць у кампаніі па выбарах Прэзідэнта. Праўда, практычна ўсе збіраюцца ў тым ці іншым фармаце весці назіранне за выбарчым працэсам у розных назіральных кааліцыях.
З праблемамі сутыкнуўся Віталь Каліноўскі, калі спрабаваў зарэгістраваць у выканкаме дзве заявы на правядзенне пікетаў 16-17 ліпеня з мэтай прыцягнення людзей у ініцыятыўную групу ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.