Назіральнікі місіі АБСЕ заклапочаны тым, каб ім дазволілі ў дзень выбараў знаходзіцца каля сталоў, дзе вядзецца падлік галасоў на выбарчых участках так, каб бачыць змест кожнага бюлетэня. Па іх словах, зараз вядзецца ўзгадненне на адпаведным узроўні з мэтай атрымаць гарантыі такога назірання.
Пра тое, ці ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі іншя кандыдаты, не паведамяе ні адзін сайт. Між тым старшыня ЦВК адзначыла, што найбольшая колькасць заявак, каб ладзіць такія сустрэчы, паступіла ад выбарчага штаба Таццяны Караткевіч.
Інфармацыя пра тое, што ў бацькоў вучняў віцебскай сярэдняй школы №38 бралі распіскі з абяцаннем галасаваць на будучых выбарах за Аляксандра Лукашэнку, з'явілася на сайце БХД. Таццяну Севярынец, чые словы цытаваліся ў артыкуле, выклікалі ў абласную пракуратуру.
17 верасня ў раёнах Магілёўскай вобласці прайшоў традыцыйны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На вялікае здзіўленне, высветлілася, што тэма маючых адбыцца ўжо ў хуткім часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падалася для чыноўнікаў ад ідэалогіі не актуальнай і не цікавай для жыхароў.
Увечары 14 верасня у слуцкім гарадскім Доме культуры адбылася сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніком Мінскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам, якая фактычна пераўтварылася ў селектарную нараду чыноўніка са сваімі падначаленымі.
Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька падчас пікета 16 верасня ў Мінску, які пачаўся ў 18.30 каля ГУМа, заклікаў грамадзян Беларусі скарыстацца магчымасцю атрымаць праўдзівую інфармацыю пра зніклых палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.