Ігар Кірын быў здзіўлены прадстаўленымі ў газеце вынікамі галасавання, бо старшыня раённай камісіі А. Бельскі 11 кастрычніка пасля прыёму пратаколаў ад участковых камісій называў іншыя лічбы.
“Для прадстаўлення вынікаў галасавання па кожным выбарчым участку Бярозаўскі райвыканкам падстаў не бачыць”. Такі адказ атрымалі назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі.
На даручэньне групы жыхароў Астравецкага раёну, сярод якіх тры дэпутаты раённага савету ранейшых скліканьняў, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Іван Крук зьвярнуўся з заявай да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
Баранавіцкі міжраённы аддзел упраўленя Следчага камітэта, гарадскі аддзел унутраных спраў адмовіліся разглядаць па сутнасці заяву Віктара Сырыцы па справе перапісанага пратакола аб выніках галасавання на выбарчым ўчастку № 36.
У скарзе Людмілы Храпік у ЦВК указвала, што яна не пісала заяву ва ўчастковую выбарчую камісію і нават не тэлефанавала, каб прагаласаваць у дзень выбараў 11 кастрычніка па месцы знаходжання. Аднак на яе адрас пражывання прыйшоў са скрыняй адзін з членаў участковай камісіі.
Намеснік каардынатара аргкамітэту БХД па Мінскай вобласці Раман Ганчароў, які падчас выбарчай кампаніі быў назіральнікам на 15-м участку ў Маладзечне, 29 кастрычніка па сваіх скаргах быў выкліканы ў міліцыю, дзе правёў каля трох гадзін.
Раённая пракуратура дала сціслы адказ: ваша скарга не разгледжана па сутнасці, таму што тэрмін падачы скаргаў – дзесяць дзён, і вы спазніліся. «Улада адчувае сябе вельмі прывольна і беспакарана. Яны нават не пераймаюцца пераканаўчасцю паказухі», - пракаментаваў назіральнік.