Магілёўскім дэмакратам дазволі правядзенне перадвыбарчага сходу
Мерапрыемства адбудзецца 23 верасня ў 18-00 у актавай зале сярэдняй школы №21 па пр-ту Міра, 14.
Ініцыятарам правядзення перадвыбарчага сходу выступіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.
Яго ініцыятыву падтрымалі мясцовыя лідары Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Партыі БНФ, Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Свабоднага прафсаюза Беларускага і Маладыя дэмакраты.
- Мы хочам скарыстацца магчымасцю і сустрэцца з выбаршчыкамі, каб паразмаўляць з імі пра сітуацыю, якая склалася ў Беларусі. Абмеркаваць кандыдатаў у прэзідэнты і ўмовы, у якіх адбываюцца выбары, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.
Адметна тое, што ўдзел кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у перадвыбарчым сходзе не плануецца. Са словаў Шанцава, падобныя сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі могуць адбывацца толькі падчас выбарчых кампаній – у іншы час правесці любое масавае мерапрыемства ў горадзе немагчыма, бо мясцовыя ўлады не даюць на гэта дазвол.
Нагадаем, што выбары прэзідэнты адбудуцца 11 кастрычніка. Агітацыя за таго ці іншага кандыдата будзе адбывацца да 10 кастрычніка ўключна. У адпаведнасці з беларускім выбарчым заканадаўства агітацыя за байкот забаронена.