Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Пінску, Мікашэвічах і Лунінцы (фота)

20 верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі Пінска, Мікашэвіч і Лунінца. Людзі зацікавіліся асобай кандыдаткі-жанчыны: у Пінску, напрыклад, на сустрэчу прыйшло больш за 150 чалавек, у Мікашэвічах каля 90, у Лунінцы каля 100 чалавек.

Сустрэча ў Пінску была азмрочана тым, што кіраўніцтва ГДК не падрыхтавала залу да сустрэчу -- не была ўстаноўлена апаратура, хаця кіраўніцтва ўстановы ведала, што ў 16.00 адбудзецца сустрэча Караткевіч з выбаршчыкамі. Людзі і сама кандыдат вымушаны былі чакаць, пакуль запрацуе мікрафон.

На сустрэчах з Таццянай Караткевіч ва ўсіх пералічаных гарадах прысутнічалі грамадзяне рознага ўзросту, прыбытку, і ўсе яны задавалі шмат праблемных пытанняў: пра ільготы пенсіянерам, нізкія заробкі, адсутнасць рабочых месцаў, абавязкова пра недарэчны падатак на дармаедаў. Іх цікавіла, якія рэальныя механізмы бачыць Караткевіч для вырашэння гэтых праблем.

Каманда Таццяны Караткевіч спадзяецца, што яшчэ ў межах агітацыйнай кампаніі сама кандыдатка альбо давераныя асобы наведаюць і іншыя гарады вобласці, бо “жывыя” сустрэчы з выбаршчыкам даюць у разы большы плён, чым распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары