У Леаніда Гаравога ёсць вялікія сумневы, што за адзін дзень 23 верасня, як выходзіць па дакументах сябраў камісіі, два чалавекі, якія дзяжурылі на ўчастку з 17.00 да 19.00, маглі прыняць па 100 і больш заяў. А лічбы сведчаць якраз пра гэта.
Агітацыйныя ўлёткі, якія ўтрымліваюць біяграфічныя дадзеныя чатырох кандыдатаў, не адпавядаюць патрабаванням п. 10.5 Дапаможніка для членаў тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта, зацверджанага пастановай ЦВК.
Пад час канферэнцыі БДІПЧ АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся сайд-івент з удзелам беларускіх грамадскіх арганізацый: Асамблеі НДА, Цэнтра прававой трансфармацыі, а таксама кампаній "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і "Права выбару".
І. Кірын не знайшоў у спісах нікога з пражываючых разам з ім у кватэры, у тым ліку і сына, які там зарэгістраваны. На яго просьбу патлумачыць, чаму так адбылося, сябры камісіі не здолелі даць канкрэтнага адказу.
У Баранавічах грамадскі актывіст Рыгор Грык 27 верасня зладзіў пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, супраць расійскіх вайсковых баз і за сацыяльныя правы людзей. Пікет праходзіў у маладым парку пад бел-чырвона-белым, украінскім і сцягам прафсаюзу РЭП.
Яшчэ ў пачатку верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустракалася з выбаршчыкамі Пінска, Лунінца і Мікашэвічаў. 30 верасня яна плануе правесці перадвыбарчыя сустрэчы ў Баранавічах, Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне. Завершыцца паездка сустрэчай з выбаршчыкамі Брэста.
Як паведаміла старшыня гарадской структуры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, адпаведеная заява на правядзенне 10 кастрычніка такой акцыі ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам.
На сустрэчу прыйшло больш за 100 чалавек рознага ўзросту: ад пенсіянераў да маладых людзей. Пасля выступу кандыдата ў прэзідэнты, якую слонімцы слухалі з вялікай цікавасцю, спадарыню Караткевіч проста засыпалі рознымі пытаннямі.
Пакуль у Крычаве адбылося толькі некалькі сустрэч з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі -- дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Таццянай Кананчук. Ніякай актыўнасці з боку іншых кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб у Крычаве наогул не назіраецца.