Баранавіцкі гарвыканкам адхіліў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ад выканання сваіх абавязкаў. Да такой высновы прыйшоў сябра ТВК Віктар Сырыца, які напісаў адпаведную скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Уладзімір Шыла: "Сёння, 10 кастрычніка, пасля абедзеннага перапынку пячатка апынулася ўжо ў іншым месцы. Прыклада ў трох сантыметрах ад першапачатковага. Саму пячатку не пашкодзілі, але недакладна прыляпілі назад. Я ў гэтым упэўнены".
У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, калі Уладзімір Вялічкін агучыў, што дадзеныя па яўцы камісіі на 50 чалавек не супадаюць з дадзенымі ягонымі і ягонай напарніцы, старшыня камісіі сказала, што ставіць пытанне аб пазбаўленні яго акрэдытацыі назіральніка.
Здравствуйте, я студент 2 курса филологического факультета Мозырского Государственного Педагогического Университета им. Шамякина. Сегодня утром из деканата поступило указание всем иногородним учащимся, проживающим в общежитии, явиться и проголосовать. В противном случае пригрозили выселением.
Тамара Шукала адмовілася, спаслаўшымя на тое, што не валодае гэтай інфармацыяй. На пытанне, як Цэнтральная выбарчая камісія атрымлівае гэтыя звесткі і абвяшчае вынікі датэрміновага галасавання, Тамара Шукала адказала: "Я не ведаю, магчыма, участкі самі перадаюць".
Варта адзначыць, што фармальна ўсе работнікі школы на чале са спадарыняй Каштальян аформленыя ў сябры выбарчай камісіі пратаколамі ад розных праўладных грамадскіх арганізацый і шляхам збору подпісаў.
На выбарчым участку №5 у Смаргоні за 4 дні прагаласавала 384 выбаршчыкі з 1 314 зарэгістраваных на участку. Гэта акурат 29,2 працэнты. Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў адзначыў, што з такім высокім працэнтам прагаласаваўшых ён сустракаецца ўпершыню.
Назіральнік ва ўчастковай выбарчай камісіі на Глускім выбарчым участку №2 Ігар Кірын адзначае, што, згодна вывешваемых на ўчастку пратаколаў аб датэрміновым галасаванні, 6 кастрычніка прагаласавала 53 выбаршчыкі, 7 кастрычніка – 90, 8 кастрычніка – 150, 9 кастрычніка – 188 выбаршчыкаў.
Тое, што ў абласную выбарчую камісію няма скаргаў, сведчыць пра тое, што людзі не прызвычаілся адстойваць свае правы. Такія высновы робіць сябра Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Сяргей Магонаў, які прадстаўляе ў гэтым органе Аб'яднаную грамадзянскую партыю.