У Магілёве 25 верасня адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі “Гавары праўду” Таццянай Караткевіч. На сутрэчу, якая адбывалася ў сярэдняй школе №41 у мікрараёне “Фаціна”, прыйшло каля 40 чалавек, пераважна грамадска-палітычных актывістаў горада.
Сустрэча праходзіла з 13.00 да 14.00. Дзеля такога мерапрыемства з заняткаў былі знятыя старасты некаторых груп ГДУ ім. Ф. Скарыны, і нават група студэнтаў цалкам з матэматычнага факультэту ўніверсітэта. У ВНУ трэцяя пара доўжыцца з 12.05 да 13.40.
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч прадставіў пазіцыю праваабаронцаў па пытанні праходзячай у Беларусі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі на працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ.
Калі недасведчаны чалавек паглядзіць апублікаваны ў прэсе склад камісій, дзе надрукаваны толькі прозвішчы, імя, імя па-бацьку і кім вылучаны (а вылучаны яны рознымі шляхамі), дык падумае, што гэта сапраўды сябры камісій з розных грамадскіх арганізацый і калектываў горада. Але гэта падман.
У Гомелі 24 верасня прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Правялі яго Яўген і Азалія Годэры, якія ўжо шмат гадоў дабіваюцца праз суды справядлівасці і празрыстасці ў сферы будаўніцтва і продажу дамоў.
Галоўнымі тэмамі для дыскусій стала патанне магчымага размяшчэння расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі, будаўніцтва атамнай станцыі, стан у эканоміцы, засілле ідэолагаў у дзяржаўных установах і прадпрыемствах, немагчымасць правесці ў Магілёве акцыі пратэста.
Як паведаміў актывіст грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, у “Сацыяльны офіс” звярнулася група інвалідаў з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы доступу на выбарчыя ўчасткі, дзе будуць знаходзіцца ўрны для галасавання.