Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

На Брэстчыне найбольш заўважная актыўнасць Таццяны Караткевіч і яе каманды

Яшчэ ў пачатку верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустракалася з выбаршчыкамі Пінска, Лунінца і Мікашэвічаў. 30 верасня яна плануе правесці перадвыбарчыя сустрэчы ў Баранавічах, Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне. Завершыцца паездка сустрэчай з выбаршчыкамі Брэста. Давераная асоба Таццяны Караткевіч Валянцін Лазарэнкаў, адказны за арганізацыю сустрэч, адзначае, што перадвыбарчыя мерапрыемствы з Таццянай Караткевіч выклікаюць у выбаршчыкаў зацікаўленасць і ажыўленне. Па яго словах, у тых месцах, дзе адбыліся сустрэчы, людзі абмяркоўваюць пачутае яшчэ і да гэтага часу. Людзей інфармуюць пра сустрэчы праз маленькія папяровыя запрашэнні, якія кладуць пад дворнікі машын і раздаюць у рукі грамадзян у людных месцах.

Агітацыя за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэку вядзецца з выкарыстаннем адмінітрацыйнага рэсурсу. Актывізаў, напрыклад, сваю працу ў гэтым накірунку старшыня Бярозаўскага раённага савета дэпутатаў Мікалай Чыж. На сесіі Першамайскага сельвыканкама, якая адбылася напрыканцы мінулага тыдня, Чыж нахвальваў дасягненні ў рэспубліцы і даў наказ дэпутатам, а гэта ў асноўным кіраўнікі розных службаў, забяспечыць яўку выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары