Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: пікет у падтрымку Таццяна Караткевіч і супраць расійскіх вайсковых баз скончыўся затрыманнем футбольных фанатаў

У Баранавічах грамадскі актывіст Рыгор Грык 27 верасня зладзіў пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, супраць расійскіх вайсковых баз і за сацыяльныя правы людзей. Пікет праходзіў у маладым парку пад бел-чырвона-белым, украінскім і сцягам прафсаюзу РЭП. Падчас пікету Рыгор Грык зладзіў перформанс – апрануў арыштанцкае адзенне ды закавау рукі ў ланцуг. Дзіўна апрануты грамадскі актывіст у маладым парку прыцягваў увагу мінакоў: нехта весела здзіўляўся, іншыя скардзіліся, а некаторыя рабілі з ім сэлфі. Таксама Грык раздаваў беларускамоўную газету “Новы час” і ўлёткі, і людзі даволі ахвотна бралі іх.

Напачатку акцыі да Грыка падыходзіў міліцыянер, але сышоў пасля тлумачэнняў, што пікет адбываецца ў межах перадвыбарчай агітацыі ў падтрымку Таццяны Караткевіч.

Праз гадзіну акцыі да пікету Рыгора Грыка нечакана падышлі каля 30 футбольных фанатаў, якія прыехалі на матч паміж мясцовым клубам «Баранавічы» і футбалістамі з горада Бяроза. Маладзёны з цікаўнасцю разглядалі плакаты і распытвалі нешматлікіх ўдзельнікаў і мінакоў пра мерапрыемства. Але адразу да іх пад’ехаў аўтазак, і міліцыяннеры пагрузілі фанатаў у машыну без супраціву і павезлі іх, як высветлілася пазней, у гарадскі аддзел унутраных спраў. Рыгор Грык спрабаваў выказваць прэтэнзіі супрацоўнікам праваахоўных органаў, каб не забіралі хлапцоў, але безвынікова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары