У Брэсце 10 кастрычніка плануецца пікет супраць пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта
Як паведаміла старшыня гарадской структуры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, адпаведеная заява на правядзенне 10 кастрычніка такой акцыі ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам.
Паводле слоў Людмілы Дзенісенкі, мэтай акцыі з‘яўляецца абмеркаванне перадвыбарчай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі і правядзенне агітацыі супраць гэтага кандыдата. “Падчас запланаванага пікета мы хочам нагадаць пра тое, як выглядала праграма Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе і выказаць сваё меркаванне, чаму яна не была выканана”, - кажа актывістка партыі “Справядлівы свет”.
Людміла Дзенісенка лічыць, што ў брэсцкіх уладаў няма падставаў забараняць заяўлены чатырохгадзінны пікет у цэнтры Брэста супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі на пяты тэрмін, бо заяўка пададзена ў гарвыканкам у адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса і тычыцца парадку правядзення перадвыбарчай агітацыі.