Цягам агітацыйнай кампаніі да абласнога цэнтра здолелі даехаць Мікалай Улаховіч і вылучэнка ад кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч. Сяргей Гайдукевіч, як і Аляксандр Лукашэнка, у Магілёве так і не з’явіліся.
У Калінкавічах прайшоў трэнінг для старшынь і членаў участковых камісій пад назвай «Свабодныя дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры». Мэта мерапрыемства - «выпрацоўка алгарытму правільных дзеянняў у кожным з амаль трыццаці разгледжаных эпізодаў».
Як распавяла ініцыятар пікета, старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, падставай для забароны з’явілася тое, што ў тым самым месцы свой пікет ладзяць прыхільнікі Таццяны Караткевіч.
"Я напісаў заяву ў гарвыканкам і адмовіўся ад заяўленага пікета 4 кастрычніка, таму што пікет дазволілі праводзіць толькі ў старым парку горада з боку вуліцы Міцкевіча, дзе, фактычна, няма людзей".
На Дзень настаўніка, які ў Бярозе адзначаўся на раённым узроўні, выступіў старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч. Ён павіншаваў настаўнікаў, распавёў пра тыя дасягненні, якія мае асвета Бярозаўшчыны, і завершыў сваю прамову выбарчай тэматыкай.
Правяла некалькі сустрэч з выбаршчыкамі на Магілёўшчыне і кандыдат Таццяна Караткевіч. Мікалай Улаховіч правёў сустрэчу з выбаршчыкамі ў Магілёве ў мясцовым каледжы спажывецкай кааперацыі. Пра сустрэчы Сяргея Гайдукевіча ніякай інфармацыі няма.
Спадара Міснікава выклікалі ў РАУС Чыгункачнага раёну, дзе маёр Аляксандар Рыбакоў апытаў яго па факце звароту ў пракуратуру. Падчас размовы, лічыць памочнік пракурора Сяргей Сініцкі, спадар Міснікаў яго абразіў. Пракурор склаў рапарт, што Валерый Місьнікаў назваў яго «неадэкватам».
Інфармацыі аб магчымых сустрэчах жыхароў Баранавічаў з Сяргеем Гайдукевічам і Мікалаем Улахавічам пакуль не было. На афіцыйным сайце Баранавіцкага выкаўчага камітэта па-ранейшаму няма аніякай інфармацыі пра кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя дзеючага кіраўніка нашай краіны.
Калі ў вытворчых памяшканнях КУСП “Бярозаўскае” з’явіліся ўлёткі Таццяны Караткевіч, то тут жа былі сарваныя і выкінуты ў сметніцу пільным ідыёлагам КУСП Ірынай Краўчук. Ірына Віктараўна сказала, што трэба, каб былі ўлёткі пра ўсіх чатырох кандыдатаў. На пытанне, чаму сябры перадвыбарчага штаба Караткевіч павінны дбаць пра ўсіх кандыдатаў, Краўчук адказала: пытайцеся ў майго дырэктара.
Старшыня ЦВК указала, што пералік абавязковых звестак аб камісіях і іх членах змешчаны ў частцы сёмай артыкула 34 Выбарчага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой павінны ўказвацца прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі.