Адзіная выбарчая ўлётка ў Гродне – агульная
У Гродне дагэтуль не заўважана індывідуальных улётак зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Адзіная агульная ўлётка з’явілася ў скрынях гараджанаў перад выходнымі, прычым фактычна адначасна. Верагодна, што яе распаўсюднікамі сталі звычайныя паштальёны, паколькі менавіта яны маюць чыпы ад дамафонаў і доступ у пад’езды шматкватэрных дамоў.
Такіх адзіных улётак з партрэтамі і біяграфіяй кандыдатаў на адным аркушы раней ніколі не распаўсюджвалася, падобныя агульныя ўлёткі размяшчалі толькі на выбарчых участках. Выходныя дадзеныя на ўлётках ледзь бачныя і сведчаць пра тое, што надрукаваная яны ў дзяржаўным выдавецтве “Беларускі Дом друку”.