Прадстаўнік БХК Леанід Мархотка звярнуўся да мясцовых уладаў з афіцыйным запытам аб прадстаўленні магчымасці азнаёміцца з пададзенымі дакументамі вылучаных кандыдатураў ва ўчастковыя камісіі. Чыноўнікі просьбу незалежнага назіральніка не задаволілі.
Было заяўлена, што Марыя Бартось па розных прычынах, у тым ліку з-за сталых гадоў, не зможа працаваць ва ўчастковай камісіі. Не быў уключаны ва ўчастковую камісію Ліхачоўскага ўчаску №32 і прадстаўнік БРСМ, аднак гэтая арганізацыя вылучыла ў камісіі Гродзенскага раёну 36 сваіх членаў.
Сярод партыйцаў найвялікшае прадстаўніцтва маюць вылучэнцы ад Камуністычнай партыі Беларусі (35 чалавек) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (26 чалавек). Увогуле ж значную перавагу ў створаных выбарчых камісіях маюць прадстаўнікі лаяльных да цяперашніх уладаў грамадскіх аб’яданняў.
Каго з прэтэндэнтаў ад дэмакратычных партый уключылі ў камісіі, выканкам параіў даведацца праз СМІ. Але ў нумары “Маяка” за 26 жніўня спісаў не было, а чарговы павінен выйсці 29 жніўня. Пры гэтым тэрмін для абскарджвання за неўключэнне сыходзіць 27 жніўня, то бок у трохдзённы тэрмін.
Усяго на тэрыторыі Бялыніцкага раёна створана 19 участковых выбарчых камісій, колькасць членаў у якіх складае ад 5 да 17 чалавек. Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый у склад участковых выбарчых камісій у Бялыніцкім раёне не вылучаліся.
Агулам паседжанне па стварэнні 69 участковых выбаркамаў заняло 13 хвілін. Ніякага абмеркавання кандыдатур падчас паседжання не было, усе спісы былі падрыхтаваныя загадзя без якога-небудзь публічнага кантролю з боку грамадскасці.
Партыя левых «Справядлівы свет» прапаноўвала для ўключэння ў склад участковых камісій у Гомельскай вобласці 90 чалавек – у Гомелі, Жлобіне, Мазыры, Калінкавічах, Рагачове, Буда-Кашалёва і Светлагорску. Уключылі ж у склад УВК толькі аднаго чалавека – Галіну Гуцко ў Мазыры.
"Іншых прэтэндэнтаў нібы і не было. Хаця, напрыклад, Таццяна Караткевіч асабіста прыязджала ў Бярозу, сустракалася з грамадзянамі, якія аддавалі свае подпісы за яе. На месцы пікету былі прадстаўнікі ідэалагічнага аддзела, вялася відэаздымка. Для чаго?"
«Цікава, што наогул у Мазыры існуе структура такой партыі - РППіС, пра якую ад выбараў да выбараў нічога не чуваць», - заўважыў назіральнік. На ўключэнне ў склад УВК Мазыра і раёна прэтэндавалі пяць сябраў партыі «Справядлівы свет», але толькі адзін быў уключаны.
Шэсцьдзесят дзевяць участковых выбарчых камісій на Салігоршчыне было сфармавана за 35 хвілін. Ніводны прадстаўнік апазіцыі ў гэтыя выбаркамы ўключаны не быў. Прысутны на паседжанні Салігорскага райвыканкаму назіральнік ад БХК Леанід Мархотка адзначыў фармальнасць мерапрыемства.
Двум назіральнікам Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі -- Сяржуку Русецкаму, вылучанаму ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, і Тамары Шчапёткінай, вылучанай шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў.