Беларускі Хельсінкскій камітэт у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію (ЦВК) з просьбай патлумачыць ч. 9 арт. 13 Выбарчага кодэксу.
“Справа адбываецца ў г. Брэст, ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод". Учора ўсім было абвешчана, што ўсе супрацоўнікі, у якіх ёсць пашпарты, павінны падпісацца за цяперашняга. Ініцыятыўная група размясцілася ў аддзеле кадраў у перыяд з 14:30 да 16 гадзін".
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч накіравала ў ЦВК Беларусі скаргу. Падставай для яе напісання стаў выступ сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка ў праграме “Контуры”, якая транслявалася 26 ліпеня ў вячэрні эфірны час па беларускім тэлебачанні.
Паказальны выпадак адбыўся ў Салігорскім цэнтры занятасці насельніцтва падчас правядзення там заняткаў па падвышэнні кваліфікацыі. Адна з работніц цэнтру ледздь не ў загадным тоне запатрабавала ад удзельнікаў заняткаў падпісацца за дзеюячага кіраўніка краіны.
Сёння каля сталічнага ГУМа адбываецца пікет салідарнасці з палітвязнямі і роднымі выкрадзеных, арганізаваны ініцыятыўнай групай кандыдата ў прэзідэнты Анатоля Лябедзькі. У прадстаўнікоў выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна ўзніклі заўвагі адносна здымкаў, якія трымалі ў руках удзельнікі мерапрыемства.
Пікет пачаўся каля мінскай Стэлы, як і планавалася. Сябры ініцыятыўнай групы сабралі подісы ў тых, хто прышоў на мерапрыемства ў падтрымку прэтэндэнта. Пасля гэтага прыкладна 15 удзельнікаў пікета на роварах паехалі да помніка Янку Купалу, сфатаграфаваліся там і рушылі на мост праз Свіслач.
Гарадоцкі райвыканкам размясціў на сваім афіцыйным сайце аб'яву пра тое, што “ідзе ўдакладненне вусных і пісьмовых просьбаў выбаршчыкаў, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць у дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання і жадаюць прагаласаваць па месцы іх знаходжання".
На сёння ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч запланавала збор подпісаў каля мінскай Стэлы, адкуль планавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Але ж у гэтым групе было адмоўлена і сказана, што зараз яны маюць права толькі праводзіць пікеты. "Улада не гатовая да крэатыву", – упэўнена Т. Караткевіч.
Падчас размоваў з прадпрымальнікамі Смаленскага кірмаша і гандлёвага цэнтру "Эвіком" палітык падзяліўся і сваімі планамі нагадаць беларускаму грамадству пра палітвязняў і зніклых палітыкаў. Зрабіць гэта ягоныя аднадумцы збіраюцца бліжэйшымі днямі.
На здымках «лукашэнкаўскага» пікету фотакарэспандэнт «зафіксаваў» мнагалюднасць і чэргі, а каля «лябедзькаўскага» - самотная жанчына, і ніводнага чалавека.