Уладзімір Целяпун накіраваў заяву ў раённую выбарчую камісію, у якой просіць азнаёміць яго з падпіснымі лістамі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пост кіраўніка дзяржавы. Таксама заяўнік просіць камісію прадставіць яму магчымасць прысутнічаць пры працэдуры праверкі падпісных лістоў.
Сябры яго ініцыятыўнай групы позна пачалі станавіцца ў пікеты, казалі, што дагэтуль збіралі подпісы "у вузкім коле, пакватэрна". Але зборшчыкі подпісаў за іншых прэтэндэнтаў і незалежныя назіральнікі ў адзін голас кажуць, што нідзе і ніколі не бачылі сляды дзейнасці "ўлахоўцаў".
У раённую камісію здала свае подпісныя лісты толькі адна ініцыятыўная група – Алякасандра Лукашэнкі. У лістах аказалася 10 тысяч 223 подпісы. З гэтай лічбы вынікае, што ў раёне “ахоплена подпісамі” за аднаго прэтэндэнта каля 25% выбаршчыкаў.
Удзельнікам мінскай акцыі з нагоды апошняга дня збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты не ўдалося расцягнуцца ад гарадской ратушы да Палацу спорта, як планавалася: менавіта ў гэты час камунальшчыкам стала неабходна прыбіраць мост, і на яго нікога не пусцілі.
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Сяргей Калякін не будзе здаваць сабраныя подпісы ў выбарчыя камісіі і стане агітаваць грамадзян галасаваць супраць усіх. Ён выказаў упэўненасць, што ні адзін з прэтэндэнтаў рэальна не сабраў партабуемай колькасці подпісаў, акрамя Лукашэнкі.
Падчас гэтага пікету, які адбыўся на вуліцы Савецкай каля кінатэатру “Беларусь”, к кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч патлумачыла, што збор 100 тысяч подпісаў не быў галоўнай мэтай цяперашняй выбарчай кампаніі для актывістаў АГП.
Паводле слоў старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч, іх структура вылучыла 25 сваіх прадстаўнікоў у камісіі, 10 з іх вылучана ў Гродне (6 – па Ленінскім, 4 – па Кастрычніцкім раёне), астатнія вылучаны ў Астравецкім, Ашмянскім і Іўеўскім раёнах.
20 жніўня ўздоўж вуліцы Леніна паўстаў цэлы шэраг пікетаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Завяршаючы збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, да гараджан выйшлі ініцыятыўныя групы падтрымкі Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.
Налепкі і графіці з заклікам да байкоту цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў апошнімі днямі рэгулярна з’яўляюцца і ў іншых невялікіх гарадах Брэсцкай вобласці (Жабінцы, Камянцы, Высокім, Лунінцы), дзе не былі заўважаныя сябры ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі.
Як паведаміў старшыня абласной структуры партыі Леанід Майструк, вылучэнне актывістаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах прэзідэнта адбываецца ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Століне, Івацэвічах.
Прыкладна 120 000 подпісаў сабрана зараз за прэтэндэнтку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, адзначаюць сябры яе ініцыятыўнай групы. Масавая здача дакументаў у камісіі запланавана на заўтра. Тады ж адбудзецца і заключны пікет каля мінскай Ратушы.