Суддзя Людміла Зубар пакінула бяз зменаў рашэнне Слуцкага райвыканкаму аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, у склад якіх не быў улкючаны ніводны з пятнаццаці прадстаўнікоў Беларускага народнага фронту.
Аналіз складу ўчастковых камісій Савецкага раёна Гомеля дазволіў выявіць заканамернасць, якая наўрад ці спрыяе як свабоднаму волевыяўленню выбарцаў, так і таму, што меркаванне асобных членаў участковых камісій будзе ўлічана ці прынята да ўвагі старшынёй камісіі.
Пра гэта паведамляе ў сваім адказе Аляксею Паўлоўскаму старшыня гэтай камісіі Валеры Берастаў. Аднак у адказе пазначана, што подпісы на прадпрыемствах збіраліся не ў працоўны час, без прымусу і членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
Верагодна, намеснік раённай камісіі Вераніка Байкова не валодае дзяржаўнай беларускай мовай, калі афіцыйны адказ дадзены са шматлікімі памылкамі. У адказе намесніка камісіі непаразуменне выклікаюць такія выразы, як «адказ на зварот або пакіданне зварота без разгляду па істоце» (па сутнасці?).
Тамара Шчапёткіна не змагла даведацца ні на пасяджэнні выканкама па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій 25 жніўня, ні адразу пасля пасяджэння, ці ўключана яна і іншыя сябры, накіраваныя ад партый БНФ і БСДП(Г), у склад камісій.
Колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі склала 1753 380. Па выніках праверак колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139.877, Віктара Цярэшчанкі - 6699, Мікалая Улаховіча - 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105.278 сапраўдных подпісаў.
"Падпісныя лісты за Гайдукевіча правяраліся старшышёй камісіі Баранавым і намеснікам старшыні Байковай. Падпісныя лісты за Улаховіча правяраліся членам камісіі Чыгер. Прагледзець падпісныя лісты гэтых прэтэндэнтаў усім членам камісіі не прапаноўвалася. Ім былі раздадзены гатовыя пратаколы для падпісання».
Па словах вядучага паседжанне камісіі Аляксандра Крагеля, вялікіх пытанняў па недаставернасці подпісаў не ўзнікла. Несапраўдным быў прызнаны толькі адзін подпіс за Таццяну Караткевіч, дзе не быў запісаны хатні адрас.
Пракуратура ж Гродзенскай вобласці чамусьці не кіравалася артыкулам 49 (1) Выбарчага кодэксу і пераслала заяву Юргеля ў Гродзенскі аблвыканкам. Адтуль Раман Юргель атрымаў афіцыйны адказ не праз 3 дні, а ажно праз 16 (!) дзён.
Пасля пасяджэння назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Дзергачоў, які прысутнічаў на ім, папрасіў дазволу прагледзець дакументы аб вылучэнні прэтэндэнтаў у склад участковых камісій на прыкладзе адной з іх. Яму было дазволена прагледзець дакументы ўчастковай камісіі №6.