Па інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніц, 19 жніўня кіраўніцтва Бялыніцкага райспажыўтаварыства выклікалі ў Магілёў у аблспажыўсаюз, дзе ім была пастаўлена задача тэрмінова актывізаваць сбор подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта прэтэндэнта Мікалая Улаховіча.
Па выніках разгляду зваротаў па праблеме выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку на прадпрыемствах Жодзіна, назіральнік Аляксей Лапіцкі абскардзіў дзеянні кіраўніцтва гарадзкой камісіі ў аблвыбаркам і ЦВК .
Пра гэта паведаміў стараста адной з груп электратэхнічнага факультэта БРУ. З яго словаў, студэнты традыцыйна раз’ехаліся на выкананне практыкі па ўсёй Магілёўскай вобласці. 22-га ліпеня на яго мабільны тэлефон прыйшла смс аб тым, што трэба прыйсці ва ўніверсітэт на кафедру з пашпартам.
Мікалай Уласевіч атрымаў электронныя адказы на свае запыты ў Смаргонскую тэрытарыяльную камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў Смаргонскі райвыканкам, датычныя забеспячэння роўных умоваў для прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пры асвятленні выбарчай кампаніі.
Кандыдат навук і даследчык, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Людміла Мірзаянава падчас пікетаў збірала і фіксавала выказванні грамадзян. Яна лічыць, што іх можна разглядаць як намаганні ўключыць механізм аховы.
Прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка асабіста прымае ўдзел у падліку і праверцы сабраных подпісаў у сваю карысць, асноўную масу якіх плануецца здаць у ЦВК у чацвер. Пры гэтым пікеты каманды Цярэшчанкі па зборы подпісаў працягнуцца да апошняга дня – 21 жніўня.
Пікет прайшоў спакойона. У спрэчкі, але ў тактоўнай форме, кідаўся толькі адзін наведнік – хлопец у майцы са сцягам расійскай імперыі і надпісам “С нами Бог». Ён спытаў у спадарыні Караткевіч, ці мае яна намер далучыць Беларусь да Расіі. Пачуўшы адмоўны адказ, пачаў гаворку на іншую тэму.
Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта РБ Таццяна Караткевіч 17 жніўня наведала магілёўскую турму №4 і сустрэлася з начальнікам гэтай установы. Менавіта ў турме №4 зараз адбывае пакаранне палітвязень, кандыдат на пасаду прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.