Прэзідэнт Еўрапарламента: Вызваленне палітвязняў - запознены крок
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц вітаў навіну аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Але выказаў меркаванне, што дадзенага кроку не дастаткова для перагляду стасункаў з Беларуссю.
«Вітаю навіну пра тое, што Лукашэнка вызваліў шэсць палітвязняў, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Статкевіча, у Беларусі», - напісаў прэзідэнт у сваім мікраблогу Twitter.
На яго думку, «гэта запознены крок»; бо вызваленыя ў суботу, 22 жніўня, людзі «не павінны былі знаходзіцца ў турме наогул».
«Прэзідэнцкія выбары стануць ключавымі для перагляду стасункаў», - заявіў Шульц.