Кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна Вадзім Краўчук папрасіў назіральніка ад БХК Вялічкіна пакінуць памяшканне, таму як “камісія яшчэ не ўтвораная", а затым дазволілі прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без акрэдытацыі.
У склад камісіі вылучалася 16 чалавек, з якіх кімсьці яшчэ да паседжання было адабрана 13. Ніякага абмеркавання прэтэндэнтаў непасрэдна падчас паседжання не было. Ніхто з удзельнікаў паседжання нават не пацікавіўся, чаму канкрэтна адабаралі менавіта тых 13 чалавек, а не іншых.
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, якая з’яўляецца ягоным законным прадстаўніком і кіраўніком ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты, у канцы працоўнага дня 22 ліпеня падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ЦВК зарэгістраваць ініцыятыўную групу.
З сайта Адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля (раздзел «Выбары») пасля з'яўлення інфармацыі пра пададзеную ў ЦВК скаргу публікацыя знікла.
На 13 месцаў у складзе камісіі прэтэндавалі 32 чалавекі, сярод якіх былі два прадстаўнікі апазіцыі. Наталья Шкадун вылучалася шляхам збору подпісаў, аднак пазначыла, што з’яўляецца сябрам БСДП (Грамады). Анатоль Заўялаў ішоў ад Беларуская партыі левых “Справядлівы свет”.
Доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка сёння прысутнічалі на першых арганізацыйных пасяджэннях створаных у абласным цэнтры Чыгуначнай і Савецкай раённых камісій па выбарах Прэзідэнта.