24 ліпеня баранавіцкія прыхільнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваім лідэрам Анатолем Лябедзькам распачалі збор подпісаў. Учора з’явіліся таксама першыя пікеты па збору подпісаў за Таццяну Караткевіч і Сяргея Калякіна.
Пікеты па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты Таццяну Караткевіч, Анатоля Лябедзьку, Віктара Цярэшчанку і Аляксандра Лукашэнку кампактна размясціліся ў першы дзень збору подпісаў у Мінску каля сталічнага ГУМа і універсама “Цэнтральны” .
Сур’ёзнай актыўнасці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны ў беларускай сталіцы шахцёраў пакуль не назіраецца. 23 ліпеня толькі ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Анатоля Лябедзькі выставіла пікет каля рынку “Кастрычніцкі”.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у перадачы «Інтэрвію тыдня» распавёў, пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту і ці сапраўды некаторыя палітыкі ў Эўропе хочуць пайсьці насустрач афіцыйнаму Менску.
Прадстаўнікі ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна былі заўважаны на найбольш шматлюдных гарадскіх пляцоўках. Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных груп, збор подпісаў пакуль ідзе стрымана.
Дзмітрый Ражкоў дадаў, што орган, які стварае камісію, не абавязаны даваць тлумачэнні з нагоды уключэння ці неўключэння таго ці іншага грамадзяніна ў камісію. «Было 24 прэтэндэнты, уключылі 13, канечне, нехта застанецца незадаволены», - адзначыў начальнік упраўлення.