20 ліпеня ў Смаргоні 15 хвілін працягвалася сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета з нагоды фармаванння раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Усяго было 15 прэтэндэнтаў на 13 месцаў у камісіі.
Па словах праваабаронцы, яго папрасілі пакінуць памяшканне, спаслаўшыся на тое, што арт. 34 ВК не дазваляе прысутнічаць прадстаўнікам грамадскіх арганізацый на пасяджэнні па фарміраванні ТВК, калі яны не вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчай камісіі.
Усе афіцыйныя сайты райвыканкамаў Віцебшчыны надрукавалі інфармацыю пра вызначэнне месцаў, забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Толькі на Аршаншчыне гэта застаецца таямніцай.
Бялыніцкі райвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
Па стане на 18 ліпеня на пяці райвыканкамаўскіх інтэрнэт-сайтах Магілёўскай вобласці з 21-го немагчыма знайсці рашэнні мясцовых райвыканкамаў аб вызначанні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты.
Паводле раскладу выбарчай кампаніі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі не пазней за 17 ліпеня вызначыцца з месцамі, дзе на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі будзе забаронена ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў.