Таксама гомельскія ўлады стандартна прапісалі пра адлегласць у 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, судоў, пракуратуры, падземных пераходаў, а таксама «тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва».
У параўнанні з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі, гэты спіс меньшы па памеры. Напрыклад, у 2010 годзе ініцыятыўным групам было забаронена працаваць каля камунальных прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, устаноў культуры і спорта, навучальных устаноў і прахадных прадпрыемстваў.
Новае рашэнне Круглянскага райвыканкама нашмат больш ліберальнае за папярэдняе, зараз у Круглым сапраўды ёсць незабароненыя людныя месцы, дзе можна арганізаваць збор подрісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
"Добра, што згаданае рашэнне гарадскіх уладаў не забараняе збіраць подпісы, як гэта было раней, каля крамаў, дамоў культуры, праходных прадпрыемстваў, гандлёвага дому “Вясёлка”. Але нас засмучае той факт, што па-ранейшаму забараняецца збіраць подпісы ў самых “хлебных” месцах".
17 чэрвеня ў 12.00 плануецца правядзенне паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разглядацца заявы асобаў, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, а таксама пытанне рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў.
Пакуль не ўсе райвыканкамы Гомельскай вобласці надрукавалі рашэнні аб месцах, забароненых для пікетаў з мэтай збору подпісаў, хоць 17 ліпеня і апошні дзень, калі мясцовая «вертыкаль» павінна прыняць і абнародаваць такія рашэнні.
У Глыбокім нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары бліжэй як за 50 метраў ад устаноў і арганізацый. У іншых райцэнтрах – бліжэй чым за 20. У асобных рэгіёнах адлегласці не вызначалі, аднак увялі куды больш жорсткія абмежаванні.