У камісіі будуць працаваць начальнік арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Вераніка Байкова (як прадстаўнік прафсаюзу), галоўны ўрач паліклінікі Ігар Баранаў (як прадстаўнік «Белай Русі»), кіраўнік аддзялення БПС-банку Мікалай Дзягцераў (ад грамадзян шляхам падачы заяў).
Толькі Беларусь наўпрост у сваім заканадаўстве ўвяла забарону на байкот выбараў, а таксама прадугледзела адміністрацыйную адказнасць за заклікі да байкоту. Усе астатнія падпісанты Канвенцыі аднолькава разумеюць норму п.8 арт.9 Канвенцыі, якая наўпрост дазваляе заклікі да байкоту.
Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурах у склад выбарчай камісіі не было. Супрацоўнікі гарвыканкама і гарсавета толькі зацвердзілі загаддзя прапанаваны спіс Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў складзе 13 асоб.
Ад «грамадзян» прайшлі ў камісію намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Тамара Лук'яненка, галоўны ўрач шпіталю ветэранаў вайны Алег Іванцоў і намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Ала Сусарэнка.
Камісіі двух раёнаў былі сфармаваны за 16 хвілін. У Ленінскім раёне вылучаліся 16 чалавек, у Першамайскім - 18 чалавек. У склад кожнай ТВК уключылі па 13 сябраў. Прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет" Альберт Секержыцкі і Арцём Мігалкін ў іх лік не патрапілі.
Праваабаронца Барыс Бухель на сумесным пасяджэнні гарсавета і гарвыканкама. Ён адзначыў, што прадстаўнікі апазіцыі самі не праявілі ініцыятывы па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.
На паседжанні выявілася, што над стварэннем раённых камісій загадзя працавала «працоўная група», якая і падрыхтавала папярэднія спісы прэтэндэнтаў, якія прапаноўваліся ў сябры камісій. За іх прагаласавалі – спісамі. За 53 хвіліны былі сфарміраваны чатыры раённыя камісіі.
Упершыню на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага аблвыканкама была арганізаваная анлайн-трансляцыя з сумеснага паседжання прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, на якім вырашалася пытанне пра стварэнне выбарчай камісіі.