11 верасня ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з нагоды завяршэння трох важных этапаў арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
У параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, у Бабруйску паболела месцаў, адведзеных для правядзення агітацыі. У Першамайскім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі вызначана пяць памяшканняў. На мінулых прэзідэнцкіх выбарах іх было ўсяго два.
Валерый Каранкевіч: “Гарадскі стадыён у Хоцімску - гэта наогул практычна бязлюднае месца. Спорт у Хоцімску ў заняпадзе, каля стадыёна пасуцца толькі козы ды коні. Я ладзіў там пікеты на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года (на фота) і на парламенцкіх выбарах 2012 года, дык ніякіх людзей там амаль не было".
Быхаўскія дэмакрытычныя актывісты звязваюць такое ліберальнае стаўленне мясцовых уладаў да стварэння добрых умоў для вядзення перадвыбарчай агітацыі з тым, што пакуль ніякай актыўнасці з боку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты ў Быхаўскім раёне не назіраецца.
9 верасня на першым рудніку ААТ “Беларуськалій” адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з інжынерна-тэхнічным персаналам - кіраўнікамі і начальнікамі ўсіх узроўняў гэтага рудаўпраўлення.
Мазырская РВК не дала назіральніку ні азнаёміцца з падпіснымі лістамі за кандыдатаў у прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча, ні прысутнічаць на працэдуры праверкі падпісных аркушаў.
На несанкцыянаваным пікеце “За сумленныя свабодныя выбары”, арганізаваным сёння каля ГУМа, былы палітвязень Мікалай Статкевіч паабяцаў у бліжэйшыя тыдні запрасіць прэзідэнта Аляксадра Лукашэнка на сустрэчу і параўнаў сябе з танкам.
Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ ў колькасці 36 чалавек прыехалі ў Беларусь для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Шасцёра прадстаўнікоў місіі АБСЕ знаходзяцца ў Брэсце, Пінску і Баранавічах. Але яны не абмяжоўваюцца назіраннем толькі ў вышэйзгаданных гарадах.
Акрамя міжнароднай місіі АБСЕ за ходам выбарчай кампаніі ад яе пачатку назіраюць прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” -- з ПЦ “Вясна” і “Беларускага Хельсінкскага камітэта”, назіраннем займаецца кампанія “Права выбару-2015” і “За справядлівыя выбары”.