Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ наведалі Бярозу

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ ў колькасці 36 чалавек прыехалі ў Беларусь для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Шасцёра прадстаўнікоў місіі АБСЕ знаходзяцца на Брэстчыне -- у Брэсце, Пінску і Баранавічах. Але яны не абмяжоўваюцца назіраннем толькі ў вышэйзгаданных гарадах. Так, 9 верасня два доўгатэрміновых назіральнікі - Дэвід Готфры і Крысціан Кайлбах - наведалі Бярозу, дзе сустрэліся з уладамі і незалежнымі назіральнікамі.

Кароткатэрміновых назіральнікаў у рэспубліку прыдзе каля 400 чалавек з 57 краін, з іх 30-40 -- на Брэстчыну. Усе міжнародныя назіральнікі, як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя падчас выбараў будуць кантраляваць адкрыццё ўчасткаў, закрыццё і падлік галасоў, а таксама ход галасавання.

Бярозаўскія чыноўнікі запэўнілі назіральнікаў, што людзі масава будуць ісці на выбары, і яўка будзе высокай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары