Ігар Кірын накіраваў у камісію ўжо шэсць заяў аб розных парушэннях выбарчага заканадаўства. На ўсе заявы назіральнік аператыўна атрымліваў адказы за подпісам старшыні камісіі А. Бельскага, аднак пры гэтым ні адна з заяў не была разгледжана на пасяджэнні камісіі.
Мясцовыя праваабаронцы кажуць, што да іх пачала трапляць інфармацыя аб спробах спецслужбаў усталяваць кантроль за працай міжнароднай місіі. Па некаторых дадзеных, мясцовым ўладам ставілася задача пралабіяваць для працы з місіяй перакладчыка ад аддзела адукацыі.
Хоць прамым тэкстам на акцыі і не гаварылася пра агітацыю за аднаго з кандыдатаў – дзейснага прэзідэнта, але заклікі «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» супадаюць са слоганам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Амаль год жыхары вёскі змагаюцца за вяртанне возера, здадзенага ў арэнду ў 2014 годзе. Апошняя інстанцыя – гэта Аляксандр Лукашэнка, і калі ён не вырашыць справу аб’ектыўна і па закону, спораўцы адмовяцца ад удзелу ў выбарах.
У той жа самы час Магілёўская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта ў сваім адказе грамадскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паведаміла, што збор подпісаў здзяйсняўся на дзяржаўных прадпрыемствах у свабодны ад працы час, без прымусу і членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас агітатацыйных мерапрыемстваў у межах агульнанацыянальнай кампаніі мясцовыя прыхільнікі гэтага кандыдата ў прэзідэнты збіралі подпісы за адмену Дэкрэта №3 і іншыя заканадаўчыя акты, змест якіх, на думку прадстаўнікоў выбарчага штаба, супярэчаць Канстытуцыі РБ.
Згодна райвыканкамаўскіх рашэнняў, для правядзення масавых мерапрыемстваў у Глуску для кандыдатаў і іх давераных асоб адведзена адно месца – гарадскі стадыён. Сустрэцца з выбаршчыкамі кандыдаты ў прэзідэнты ў Глуску таксама могуць у адзіным месцы – кінатэатры “Арыён”.
Як паведаміла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што кандыдат ад “Справядлівага свету” не стаў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, а іншыя прэтэндэнты не выклікаюць даверу.
Падчас грамадска-культурніцкай акцыі “Мы – разам”, якая адбылася ў гарадскім лядовым палацы, намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар, вітаючы артыстаў і гледачоў перад канцэртам, заклікаў жыхароў горада Баранавічы аддаць свае галасы за дзеючага кіраўніка дзяржавы.