У выніковым пратаколе, які быў вывешаны 8 кастрычніка пасля 19.00 для агульнага азнаямлення, пазначана, што ў гэты дзень на выбарчым участку № 20 прагаласавала 247 грамадзян, а ў назіральнікаў аказалася толькі 119. За тры дні датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 20 дадаткова “прагаласаваў” 291 чалавек.
"У параўнанні з першым днём датэрміновага галасавання ў чацвер нашыя назіральнікі зафіксавалі сярэдні рост яўкі ў чатыры разы. У асноўным ідуць работнікі з прадпрыемстваў гораду групамі па дзесяць - дваццаць чалавек", - кажа рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка.
Брэсцкім праваабаронцам вядома пра тое, што смс са згаданым тэкстам было даслана грамадзянцы Малдовы, якая мае від на жыхарства у Беларусі, але не можа браць удзел у выбарах. Тым не менш, праваабаронцы не выключаць выпадкаў удзелу у галасаванні іншаземцаў, бо Цэнтрвыбаркам дазволіў выдаваць выбарчыя бюлетэні не толькі па пашпартах.
8 кастрычніка адбылося паседжанне ўчастковай камісіі, на якім прысутнічалі 9 чалавек – сябраў камісіі. Адзінагалосна сябры камісіі, якія ўсе з’яўляюцца настаўнікамі СШ №2, дзе размешчаны выбарчы ўчастак №14, прагаласавалі супраць прадстаўлення такой інфармацыі.
"Паводле пратаколу, вывешанага на ўчастку пасля першага дня датэрміновага галасавання, участковая камісія мела 2050 бюлетэняў. Добра, што я яго сфатаграфаваў! Бо раніцай 7 верасня, перад пачаткам галасавання, пратакол быў ужо іншы – колькасць атрыманых бюлетэняў была ўжо 2150 штук".
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
"Рашэнне прыняў старшыня выбаркаму спадар Кудзелка абсалютна адзінаасобна. Сутнасць яго адказу звялася да сцверджання, што ўсё будзе зроблена ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, як і заўсёды".
7 кастрычніка да абеду назіральнік Раман Юргель зайшоў на ўчастак№110 і на стэндзе інфармацыі ўбачыў дадзеныя ў пратаколе УВК за 06.10.2015 з агульнай лічбай выданых бюлетэняў - 2500. У той жа дзень у пратаколе за 07.10.2015 старшыня камісіі Юрый Бекіш памяняў лічбы колькасці атрыманых бюлетэняў.
На ўчастку №61, які размешчаны ў Гомельскім ліцэі лёгкай прамысловасці, навучэнцы ўстановы прадэманстравалі яўку 30% ў першы ж дзень датэрміновага галасавання. Такі энтузіязм моладзі не застаўся незаўважаны.
ЦВК адказала на скаргу Уладзіміра Лабковіча па продажы ЦУМам маек з перадвыбарчым лозунгам дзеючага прэзідэнта і выкарыстаннем каналам АНТ аднолькавага сімвала ў выглядзе “галачкі” з агітацыйнай кампаніяй А. Лукашэнка.