Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Лунінецкі райвыканкам не хацеў прымаць заявы на пікеты

Віталь Каліноўскі.
Віталь Каліноўскі.

З праблемамі сутыкнуўся старшыня Лунінецкай раённай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі, калі спрабаваў зарэгістраваць у выканкаме дзве заявы на правядзенне пікетаў 16-17 ліпеня з мэтай прыцягнення людзей у ініцыятыўную групу ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. “Больш за паўгадзіны скандалу і званок да незалежнага юрыста спатрэбіліся для такой нескладанай працэдуры”, – кажа Віталь Каліноўскі.

Сакратарка старшыні гарвыканкаму Наталлі Аляшкевіч наадрэз адмовілася зарэгістраваць заяву і накіравала актывіста ў аддзел арганізацыі кадравай працы да Алены Качаноўскай, якая ў сваю чаргу “адфутболіла” яго ў аддзел эканомікіі.

На думку супрацоўніц выканкаму, заявы рэгістраваць немагчыма, паколькі яшчэ не пачалася выбарчая кампанія. Актывісту прыйшлося даводзіць, чым адрозніваецца публічнае прыцягненне як мага большай колькасці людзей у ініцыятыўную групу Караткевіч ад збору подпісаў за яе, як магчымага кандыдата ў прэзідэнты. Толькі пасля гэтага з неахвотай заявы былі зарэгістраваны ў межах закона “Аб звароце грамадзян”.


Каментары