Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйскі раён: агітаваць можна каля крамаў і Дамоў культуры

Фота belta.by
Фота belta.by

У Бабруйскім раёне кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама іх прадстаўнікі змогуць праводзіць агітацыю па-за памяшканнямі па вызначаным райвыканкамам раскладзе: з 8 раніцы да 22 гадзін. Ахоўваць парадак у вызначаных месцах павінны супрацоўнікі аддзелу ўнутраных спраў. Для сустрэч з выбаршчыкамі дазволены ў асноўным пляцоўкі перад прадуктовымі крамамі і Дамамі культуры, а гэта найбольш шматлюдныя ў сельскай мясцовасці месцы.

У Бортнікаўскім сельсавеце для агітацыі вызначылі пляцоўкі каля крамаў "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (аграгарадок Вялікія Бортнікі і вёска Малыя Бортнікі), сквер каля Дома культуры (аграгарадок Міхалёва), пляцоўка каля крамы "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (аграгарадок Іванаўка). У Брожскім сельсавеце збірацца можна на пляцоўцы каля крамы "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (пасёлак Брожа) і ў скверы каля Дома культуры (пасёлак Рэдкі Рог). У вёсках Вішнёўка, Стасеўка, Ламы Вішнёўскага сельсавету вызначылі пляцоўкі каля крамаў "Бабруйскага гандлёвага цэнтру".

Варатынскі сельсавет вызначыў дзве пляцоўкі - перад Домам культуры (аграгарадок Варатынь) і перад крамай "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (вёска Туркі). У Глушанскім сельсавеце задзейнічаны тыя ж пляцоўкі каля крамаў "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (вёскі Дойнічава, Масты), а ў Глушы можна агітаваць у цэнтральным скверы і на пляцоўцы каля Дома культуры.

У Гарабцэвіцкім сельскім савеце агітаваць можна на пляцоўках перад будынкам сельскага выканкаму, Дома культуры, крамы "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (аграгарадок Гарбацэвічы), на пляцоўках перад Дамамі культуры і крамамі "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" ў вёсках Осава, Гарохаўка, Пятровічы, Багушоўка.

У Кавалёўскім сельсавеце сустракацца з выбаршчыкамі можна на пляцоўцы перад Домам культуры (аграгарадок Кавалі), а таксама на пляцоўках перад крамамі "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (вёскі Ламбава, Панкратавічы). У Слабодкаўскім сельсавеце агітацыя дазволена на пляцоўцы перад аддзяленнем паштовай сувязі (вёска Слабодка) і на пляцоўках каля Дамоў культуры ў вёсцы Каменка і пасёлку Туголіца.

У Сычкаўскім сельсавеце вызначылі пляцоўкі каля крамаў "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" (аграгарадок Леніна, вёскі Сычкава, Баяры, Шчаткава, Калініна). У аграгарадку Цялуша (Цялушскі сельсавет) з выбаршчыкамі можна сустрэцца на пляцоўцы каля Дома культуры. У Хімоўскім сельсавеце для агітацыі вызначылі пляцоўкі каля сельскага клубу і ААТ "Масличный край" у аграгарадку Хімы і пляцоўкі каля крамаў "Бабруйскага гандлёвага цэнтру" ў вёсках Ясны Лес і Слабада.

Наконт месцаў для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі ў памяшканнях райвыканкам паведамляе, што вызначаны "актавыя залы (калі ёсць у наяўнасці) прадпрыемстваў і арганізацый раёну і глядацкія залы устаноў культуры раёну". Гэтыя сустрэчы таксама будуць праходзіць пад наглядам міліцыі.

Спіс месцаў для размяшчэння друкаваных матэрыялаў таксама дастаткова шырокі: інфармацыйныя стэнды на выбарчых участках, на стэндах будынкаў выканкамаў, арганізацый, гаспадарак раёну, устаноў культуры (Дамы культуры, клубы, бібліятэкі, Пятровіцкі дом народнай творчасці), установах аховы здароўя (бальніцы, фельдшарска-акушэрскія пункты, амбулаторыі), устаноў адукацыі (Бабруйскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №13, школы і дашкольныя ўстановы), крамы, паштовыя аддзяленні, памяшканні інтэрнатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары