Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Назіральнікі місіі АБСЕ наведалі Салігорск і Слуцк

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ наведалі Салігоршчыну ды Случчыну, дзе сустрэліся з уладамі і мясцовымі праваабаронцамі.

Ад місіі АБСЕ па Салігорскім і Слуцкім раёнах працуюць Ларс Толемарк са Швецыі і Максім Буякевіч з Расіі. Па словах салігорскага сябра Беларускага Хельсінксага Камітэту Леаніда Мархоткі, які на мінулым тыдні асабіста сустракаўся з прадстаўнікамі міжнароднай місіі, назіральнікі ад АБСЕ вельмі грунтоўна цікавіліся ўсімі акалічнасцямі ходу выбарчай кампаніі ў рэгіёне.

- Сустрэча была даволі доўгай. Пра ўсе зафіксаваныя намі неадпаведнасці выбарчага працэсу дэмакратычным нормам мы падрабязна праінфармавалі прадстаўнікоў АБСЕ. Будзем цяпер наўпрост паведамляць міжнародным назіральнікам пра выяўленыя намі грубыя парушэнні. У выпадку патрэбы яны гатовыя прыехаць на месца. Пасля нашай сустрэчы прадстаўнікі АБСЕ накіраваліся на перамовы з мясцовымі ўладамі, - кажа Леанід Мархотка.

Мясцовыя праваабаронцы таксама кажуць, што да іх пачала трапляць інфармацыя аб спробах спецслужбаў усталяваць кантроль за працай міжнароднай місіі. Па некаторых дадзеных, мясцовым ўладам ставілася задача пралабіяваць для працы з місіяй перакладчыка ад аддзела адукацыі. Аб выніковасці такіх спробаў інфармацыі ў праваабаронцаў няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары