У Калінкавічах БСРМ правёў акцыю «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» з раздачай яблыкаў
У Калінкавічах мясцовыя актывісты БРСМ правялі акцыю «Наш год – наш выбар!». Хоць прамым тэкстам на акцыі і не гаварылася пра агітацыю за аднаго з кандыдатаў – дзейснага прэзідэнта, але заклікі «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» супадаюць са слоганам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Актывісты БРСМ у час акцыі раздавалі мінакам яблыкі. «Чаму менавіта яблык? Таму што гэты плод з даўніх часоў сімвалізуе ў славянскай культуры дабрабыт, любоў да міру, вечную маладосць. Асаблівае значэнне мае сувязь паміж яблыкам і яблыняй, якая адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць добрыя справы сваіх бацькоў», - лічаць арганізатары акцыі.
«Мы робім свой выбар на карысць стабільнасці, дабрабыту, поспеху. Мы – за будучыню незалежнай Беларусі», - патлумачылі актывісты БРСМ.
Яны яшчэ раз узгадалі пра яблыкі, якія таксама, па версіі актывістаў, сімвалізуюць дасягненні дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці.
Фота “Калінкавіцкія навіны”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”