Паводе старшыні камісіі, назіральнікі за выбарамі мусяць толькі прысутнічаць на выбарчых участках, а таксама пасяджэннях камісій, аднак не маюць права перавышаць свае паўнамоцтвы і патрабаваць падобную інфармацыю.
Найбольшае разыходжанне ў яўцы зафіксаваў назіральнік Пётр Шкадун на выбарчым участку №72, які размешчаны ў Ленінскім раёне горада. Паводле яго дадзеных, у другі дзень галасавання прагаласавал 153 чалавекі, па звестках членаў участковай выбарчай камісіі – 274.
На выбарчым участку №11, які размешчаны ў будынку раённай бальніцы, адбыўся ўвогуле анекдактычны выпадак. Супрацоўнік МНС падыйшоў да стала камісіі і сказаў, што ён ляжыць тут у бальніцы, і яму начальнік сказаў пайсці прагаласаваць.
Ігар Кірын кажа, што ў другі дзень датэрміновага галасавання колькасць выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 павялічылася – па дадзеных камісіі, 7 кастрычніка тут прагаласавала 90 чалавек, пры тым, што назіральнік налічыў 87 прагаласаваўшых.
Па інфармацыі назіральнікаў, у Крычаўскім райвыканкаме была праведзена адмысловая нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, на якім перад імі была пастаўлена задача забяспечыць яўку на датэрміновае галасаванне ў Крычаўскім раёне не менш за 25% выбаршчыкаў.
Прыблізна праз тыдзень пасля з’яўлення відэа ў сеціве, галоўны герой роліку – дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў - на адной з працоўных планёрак абвінаваціў сябраў Незалежнага прафсаюза гарнякоў у ажыццяўленні гэтай акцыі.
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
У прамове прагучалі меркаванні па розных праблемах. Прыкладам, пра тое, што што ў Беларусі трэба ўводзіць новую сімволіку – "не бел-чырвона-белую", але і не былую савецкую – а абсалютна новую, "ва ўнісон сённяшняму дню". Спадар Улаховіч сказаў, што ён супраць беларускамоўнага навучання ў школах.
Па выніках першага дня датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 20 у незалежных назіральнікаў і камісіі выявілася вялікая разыходжанне па колькасці прагаласаваўшых.