Замест таго, каб даваць звесткі за кожны асобны дзень датэрміновага галасавання, яна кожны раз суміруе дадзеныя аб колькасці прагаласаваўшых з папярэдніх дзён галасавання. У выніку гэтага ўзнікла разыходжанне ў колькасці галасоў.
У Гродне на выбарчых участках №33 і 34, якія размешчаны ў сярэдняй школе №22, незалежныя назіральнікі Сяргей і Мікалай Верамеенкі звярнуліся да дарэктара школы з патрабаваннем прыбраць дадатковы партрэт Аляксандра Лукашэнкі, які быў змешчаны на стэндзе дзяржаўнай сімволікі.
Таццяна Бялько жыве ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна і працуе на мясцовай ферме прыбіральшчыцай. Яна з’яўляецца сябрам участковай камісіі Дзеравянчыцкага ўчастка для галасавання № 32, куды была вылучана Слонімскай гарадской арганізацыяй Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.
У першы дзень датэрміновага галасавання нас усіх павялі галасаваць у школу №19, прычым адміністрацыя інтэрнату мела на руках спіс усіх, хто дасягнуў 18 гадоў. І па гэтым спісе ўсіх павялі галасаваць», - распавялі навучэнцы каледжу.
Пра тое, што ў Магілёве на выбарчым участку №153 дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі, паведаміў назіральнік Аляксандр Шаўцоў. Сцяг вывешаны на будынку сярэдняй школы №10, а пад ім размешчаны плакат, які інфармуе пра тое, што выбары адбудуцца 11 кастрычніка.
"Нас сёння адпусцілі з працы раней, і працоўных, і майстроў, каб пайшлі прагаласавалі. Кажуць, будуць кантраляваць кожнага. Мы мусім сказаць потым на працы нумар участка, і яны будуць звязвацца з сябрамі ўчастковых камісій, каб праверыць кожнага".
Незалежныя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” фіксуюць вялікую розніцу паміж фактычнай колькасцю выбаршчыкаў, што прыходзяць на ўчасткі і тымі звесткамі, якія на прыканцы кожнага дню датэрміновага галасавання абвяшчаюць участковыя выбарчыя камісіі.
Журналістка "Бабруйскага кур'еру" прыйшла на выбарчы ўчастак №20, каб зрабіць рэпартаж. Александрына Глаголева збіралася правесці на ўчастку некалькі гадзін, але сябры камісіі не дазволілі ёй гэта зрабіць. Журналістцы паведамілі, што яна можа зрабіць некалькі фота і сыйсці. Таксама ёй пагражалі міліцыяй.
Адзін з назіральнікаў на гэтым участку для галасвання, які месціцца ў будынку ААТ “Будтрэст №8”, звярнуўся у выбарчую камісію, каб тая на сваім паседжанні разгледзела прапанову аб адкрытым падліку галасоў, і гэтую працэдуру маглі бачыць акрэдытаваныя назіральнікі.
Аляксандр Смірноў, назіральнік ад кампаніі "Права выбару" на ўчастку №27, падаў скаргі ў ТВК Ленінскага раёну і бабруйскую пракуратуру. Нагодай стаў выпадак з выкладчыцай і сябрам камісіі Наталляй Кароль, якая выклікала навучэнцаў каледжу на ўчастак.
Пра сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дырэктаркі ТРК “Магілёў” Ірыны Акуловіч з працоўнымі калектывамі і студэнтамі ВНУ нідзе раней не паведамлялася. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што яму было вядома толькі пра дзве сустрэчы.