Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміла Захаранка, якая актыўна збірала подпісы за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта лідара АГП Анатоля Лябедзькі, атрымала паведамленне ад адміністрацыі Брэсцкага электрамеханічнага завода, што працоўны кантракт з ёй не будзе працягнуты.
Пра гэта паведамляе незалежная назіральніца Надзея Шкадун. З яе слоў, плакат вісіць на стэндзе, які знаходзіцца ўнутры выбарчага ўчастка для галасавання. На плакаце лозунг, з якім дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ідзе на выбары, а таксама ён сам на фоне калажу.
У першы дзень датэрміновага галасавання на Глускім выбарчым участку №2 прагаласавала 53 выбаршчыкі. Назіральнік адзначае, што было некалькі выпадкаў, калі грамадзяне не маглі знайсці свае прозвішчы ў спісах выбаршчыкаў, і члены камісіі заносілі іх у дадатковы спіс.
Намеснік дэкана па выхаваўчай працы БрДТУ Святлана Куган, якая была акрэдытаваная на ўчастку для галасавання ў якасці назіральніка ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” фактычна забараніла студэнтам даваць каментар незалежым журналістам.
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
Матэрыялы з заклікам байкатаваць прэзідэнцкія выбары актыўна распаўсюджваюцца ў Баранавічах апошнія дні і найбольш ў першы дзень датэрміновага галасавання. Каляровыя налепкі са словам “Байкот” у вялікай колькасці з’явіліся амаль ва ўсіх мікрараёнах горада.
Назіральнікі просяць выконваць норму Выбарчага кодэксу аб асобным падліку галасоў з агучваннем лічбаў пасля кожнага этапу. Таксама аўтары зваротаў просяць даць магчымасць любому з назіральнікаў убачыць кожны бюлетэнь і за каго ў ім аддадзены голас.