Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Маладзечне актывіста БХД прымусілі сысці з назірання пад пагрозай звальнення

У Маладзечне аказваецца ціск на прыхільнікаў аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», якія ўдзельнічаюць у назіранні ў межах кампаніі «Права выбару». Пра гэта паведаміў намеснік каардынатара аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Раман Ганчароў.

Так, адзін з доўгатэрміновых назіральнікаў адмовіўся ад назірання, бо на працы яму пагражалі звальненнем, калі ён будзе працягваць назіраць. І гэта пры тым, што яго працы назіранне не замінае.

З абяцаннямі праблем на працы сутыкнулася і іншая доўгатэрміновая назіральніца, якая тым не менш працягвае ўдзельнічаць у назіранні.

Самога ж Рамана Ганчарова, якія на час назірання ўзяў адпачынак за свой кошт, тэрмінова выклікаюць працаваць, хаця раней такой неабходнасці не ўзнікала. 


Каментары