Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Оршы і ў Дуброўне прадстаўнікоў БХК не пусцілі на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій

Прадстаўнікі выканкамаў спасылаюцца на арт. 34 выбарчага заканадаўства і сцвярджаюць, што "маніторынг" працэсу стварэння тэрытарыяльных камісій незаконны.

Ігар Казмярчак, які меркаваў прысутнічаць на пасяджэнні Дубровенскага райвыканкаму і прэзідуюму райсавета дэпутатаў, атрымаў адмову, калі ўжо чакаў аўтобуса ў райцэнтр:
"Учора я ў вуснай форме атрымаў згоду, а сёння – пакуль што таксама ў вуснай форме, па тэлефоне – ужо адмову. Патэлефанавала спадарыня з райвыканкама і сказала, што я не маю права прысутнічаць на пасяджэнні па фармаванні камісіі. Маё накіраванне ў якасці прадстаўніка БХК – грамадскай арганізацыі, якая займаецца маніторынгам выбараў – стварыла адваротны эфект. На пасяджэнне я не трапіў".

На супольнае пасяджэнне Аршанскага райвыканкама і прэзідыюма райсавета дэпутатаў не змог трапіць і мясцовы прадстаўнік БХК Васіль Бераснеў. Такія ж самыя адмовы ад выканкамаў атрымалі ўчора віцебскія праваабаронцы, прадстаўнікі БХК Павел Левінаў і Леанід Свецік.

Чыноўнікі, спасылаючыся на Выбарчы кодэкс, ігнаруюць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, які ” дазваляе прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх арганізацый і нават шараговым грамадзянам прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і распарадчых органаў улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары