Ад партыі левых “Справядлівы свет” вылучаны актыўны партыец Рыгор Дружынін, шляхам збору подпісаў вылучаны індывідуальны прадпрымальнік, актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус, Баранавіцкая рада ТБМ вылучыла ў склад гарадской выбарчай камісіі Сырыцу Віктара.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
Нагадаем, што баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 30 чэрвеня напісаў у Баранавіцкі гарвыканкам пісьмовую заяву аб уключэнні яго і яшчэ 4 чалавек у склад інцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
Салігорскія праваабаронцы кажуць пра перадвыбарчае зацішша ў медыйнай прасторы рэгіёна. Маніторынг сродкаў масавай інфармацыі Салігоршчыны ў другім квартале засведчыў фактычнае ігнараванне тэмы набліжаючыхся прэзідэнцкіх выбараў усімі рэгіянальнымі СМІ.
Згодна інфармацыі мясцовых дэмакратычных актывістаў, раённыя ўлады ўжо сфармавалі спіс членаў ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты РБ. Традыцыйна аснову спіса склалі члены РГА “Белая Русь”, супрацоўнікі бюджэтных арганізацый.
Пачатак чарговай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і летняя спёка нагадалі мне пра далёкія падзеі чэрвеня 1994 года – пра першы тур першых у гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Чытаў я шматлікія ўспаміны тагачасных кандыдатаў і падумаў - а я ж таксама сведка тых гістарычных падзеяў, нават непасрэдны ўдзельнік, можна сказаць. Быў я тады малады і вясёлы, а на небе ярка свяціла сонейка…
На вокнах вялікіх і малых крамаў, як звычайна, паўсюль ёсць камерцыйная рэклама аб коштах на харчовыя, прамысловыя тавары і на розныя паслугі, але няма аніякай вонкавай прадукцыі, якая б нагадвала жыхарам горада, што хутка адбудуцца прэзідэнцкія выбары.