Актывісты дэмакратычных арганізацый Шклоўскага раёна адзначаюць, што Шклоўскі райвыканкам прыняў дастаткова ліберальнае рашэнне адносна вызначэння месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, для іх правядзення вызначаны дастаткова людныя месцы ў горадзе.
Са слоў праваабаронцы Барыса Бухеля, істотнага прагрэсу ў гэтым пытанні ў параўнанні з мінулымі выбарамі не назіраецца. "З новага магу адзначыць, што цяпер дазволена агітацыя каля гіпермаркета “Гіпа” і гандлёвага цэнтра “Атлас” у Кастрычніцкім раёне Магілёва".
Баранавіцкі гарвыканкам прыняў рашэнні аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі, вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Як адзначыла прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк, гэтыя людзі будуць задзейнічаны ў назіранні за працэсам датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў (11 кастрычніка) больш чым на дваццаці ўчастках.
11 верасня ў 11.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную падвядзенню вынікаў завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі.
Сябры камісіі ўзгаднілі рашэнне адзінагалосна. Месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў засталіся стадыёны «Спартак» і «Палессе», парк Дружбы і пляцоўкі каля ДК у мікрараёнах горада. Кандыдаты і іх давераныя асобы павінны толькі ўзгадніць дзень і час для правядзення агітацыі.
На пытанні праваабаронцаў адносна пазіцыі па праблемах смяротнага пакарання, палітвязняў і неабходнасці ўвядзення ў кріане амбудсмена па правах чалавека адказвае прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч.
У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх сходах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну.
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, разам з рэгіянальным прадстаўніком незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у рэгіёне Віктарам Казловым накіравалі заяўку на правядзенне 27 верасня вулічнага шэсця.
Праваабаронцы задалі лідэру Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.
Рэгістрацыя ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі выглядае малаверагоднай, аднак пакуль у ягонай выбарчай кампаніі не пастаўлена кропка, праваабаронцы пацікавілася ягоным стаўленнем да некаторых пытанняў са сферы правоў чалавека.