Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай кампаніі 2015 года

11 верасня ў 11.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную падвядзенню вынікаў завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі у Беларусі.

На сустрэчы праваабаронцы прадставяць прамежкавыя ацэнкі па выніках назірання.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 11 верасня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, офіс 26.

Пачатак – у 11 гадзін.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

*“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.


Каментары