Спадарыня Ладцукас звярнулася ў пракуратуру з заявай пра неабгрунтаванае міліцэйскае рашэнне. І днямі атрымала адказ, што матэрыялы справы пра напад на пікет па зборы подпісаў вяртаюцца ў Наваполацкі ГАУС для дадатковай праверкі.
Уладзімір Целяпун прасіў РВК азнаёміць яго з падпіснымі лістамі за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча, але яму гэта не было дазволена. Назіральнік сумняваўся ў праўдзівасці подпісаў за дадзеных патэнцыйных кандыдатаў.
Гродзенская абласная выбарчая камісія не будзе працаваць 8 верасня. Прычынай таму – правядзенне ў горадзе над Нёманам паседжання Еўразійскага міжурадавага савету. У ліку іншых афіцыйных асоб у Гродна прыедзе і прэм’ер міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Праваабаронца Сяргей Гоўша 5 верасня накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію, у якой указвае, што яшчэ не зарэгістраваны кандыдаы ў прэзідэнты, а ў Баранавічах ужо пачалася агітацыя за дзеючага прэзідэнта.
Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель атрымаў адказ на свой зварот. Пракуратура адзначае, што прыняты меры рэагавання, праўда не паведамляе: якія і ў дачыненні да якіх службовых асоб.
У Слоніме пабывалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ за выбарамі Адэлін Маркіс і Харалд Отта. Прадстаўнікі назіральніцкай міжнароднай місіі ў горадзе над Шчарай сустрэліся з актывістамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, а таксама з сябрамі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі.
У афіцыйным адказе назіральніку старшыня Слуцкага райвыканкаму Андрэй Янчэўскі абгрунтаваў сваю адмову тым, што панятак “маніторынг выбараў”, ажыцяўленнем якога займаецца БХК, Выбарчым кодэксам не прадугледжаны, як і азнаямленне грамадскасці з дакументамі па фарамаванні выбаркамаў.