Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Брэсцкія сацыял-дэмакраты маюць намер вылучыць больш за 40 чалавек для назірання

Як адзначыла прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк, гэтыя людзі будуць задзейнічаны ў назіранні за працэсам датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў (11 кастрычніка) больш чым на дваццаці ўчастках.

Паводле Алесюк, мэтай назірання з’ўяляецца спроба забяспечыць няспыннае назіранне на шэрагу ўчасткаў для галасавання ў Брэсце, каб адсочваць яўку выбаршчыкаў , а таксама парушэнні, якія могуць быць выяўленыя з пачаткам датэрміновага галасавання і да заканчэння дня выбараў. Актывістка БСДП (Грамада) адзначыла, што ў саміх назіральнікаў ёсць зацікаўленасць у тым, каб выбары прайшлі галосна, сумленна і празрыста, але шмат што будзе залежаць ад дзеянняў сябраў выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары