Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Даведацца пра рэжым працы ўчастковых выбарчых камісій ў Брэсце амаль немагчыма

Паводле незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, першыя арганізацыйныя паседжанні сфармаваных падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў участковых камісій адбыліся па-за ўвагай грамадскасці.

Уладзімір Вялічкін нагадаў, што ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу РБ выбары ў нашай краіне павінны адбывацца адкрыта і галосна. Гэта тычыцца і права любага выбаршчыка, які пражывае на тэрыторыі пэўнай выбарчай тэрытарыяльнай адзінкі, мець магчымасць прысутнічаць на паседжанні камісій і атрымліваць інфармацыю пра яе дзейнасць. Але насамрэч, адзначае назіральнік, атрымаць звесткі пра графік паседжанняў участковых камісій пакуль немагчыма.

Уладзімір Вялічкін таксама адзначыў, што ён звяртаўся з запытам у тэрытарыяльную камісію Маскоўскага раёна Брэста з просьбай прадаставіць інфармацыю пра сябраў участковых камісій, але атрымаў адмову.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары