Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу на датэрміновую агітацыю за дзеючага прэзідэнта

Праваабаронца Сяргей Гоўша 5 верасня накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію, у якой указвае, што яшчэ не зарэгістраваны кандыдаы ў прэзідэнты, а ў Баранавічах ужо пачалася агітацыя за дзеючага прэзідэнта. Праваабаронца адзначае, што ў афіцыйнай газеце Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” № 65 ад 2 верасня 2015 года змешчана інфармацыя аб пачатку грамадска-культурніцкай акцыі “Мы – разам”, якую распачало беларускае тэлебачанне. У сваім артыкуле “Беларусь, якую мы выбіраем” гарадская газета паведамляе пра канцэрт папулярных беларускіі артыстаў, якія выступілі перад жыхарамі і гасцямі горада.

Сяргей Гоўша звяртае ўвагу ЦВК, што намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар, вітаючы артыстаў і гледачоў перад канцэртам, назваў цяперашнюю палітыку Аляксандра Лукашэнкі сацыяльна-эканамічнай творчасцю і асабліва падкрэсліў, што сёння краіна знаходзіцца напярэдадні важнейшай сацыяльна-палітычнай падзеі – выбараў прэзідэнта Беларусі. У сваім выступленні чыноўнік выказаў упэўненасць, што жыхары Брэстчыны аддадуць свой голас за захаванне самых галоўных каштоўнасцяў: міра, стабільнасці і незалежнасці. Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць, што гэта непрыкрытая агітацыя за дзеючага прэзідэнта, якая распачалася датэрмінова. Грамадскі актывіст просіць Цэнтральную выбарчую камісію прыняць меры да парушальнікаў закона.

“Праваабаронцы за свабодня выбары”


Каментары