Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Слуцкі райвыканкам засакрэціў дакументы па фармаванні участковых выбаркамаў

Толькі на дзявяты дзень пасля звароту слуцкі прадстаўнік БХК Віталь Амяльковіч змог атрымаць афіцыйны адказ мясцовых уладаў на свой запыт аб прадстаўленні магчымасці азнаёміцца з дакументамі вылучаных кандыдатураў ва ўчастковыя камісіі. Выявілася, што задаволіць просьбу незалежнага назіральніка слуцкія чыноўнікі не захацелі, фактчына засакрэціўшы дакументы па фармаванні выбаркамаў.

У афіцыйным адказе назіральніку Беларускага Хельсінкскага Камітэту старшыня Слуцкага райвыканкаму Андрэй Янчэўскі абгрунтаваў сваю адмову тым, што панятак “маніторынг выбараў”, ажыцяўленнем якога займаецца БХК, Выбарчым кодэксам не прадугледжаны, як і азнаямленне грамадскасці з дакументамі па фарамаванні выбаркамаў.

Віталь Амяльковіч выказаў сваё меркаванне аб тым, чаму слуцкія ўлады зрабілі таямніцу з працэдуры фармавання выбарчых камісій:

- У сваім адказе спадар Янчэўскі патрабаванні атыкула 13 Выбарчага кодэксу аб адкрыстасці і галоснасці выбарчага працэсу абмяжоўвае выключна неабходнасцю інфармаваць насельніцтва аб ужо дэ-факта прынятых органамі ўлады дзесьці за зачыненымі дзвярыма рашэннях. Хіба ж гэта галоснасьць і адкрытасьць? На мой погляд, адбываецца фальсіфікацыя ўжо нават не літары закона, а яго духу. Навошта ў заканадаўстве ўвогуле тады прапісваюцца нейкія правы назіральнікаў і навошта гэтыя назіральнікі ўвогуле патрэбны, калі на паседжаннях чыноўнікаў ці выбарчых камісій нам даюць толькі тую інфармацыю, якую і так кожны жадаючы можа пабачыць на афіцыйных сайтах органаў улады. Але як гэтыя рашэнні фармуюцца, на падставе якіх крытэраў і ў выніку якіх абмеркаванняў, мы магчымасці пабачыць не маем.

“Праваабаронцы за свабодня выбары”


Каментары