Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Прадстаўнікі місіі АБСЕ наведалі Слонім

   У Слоніме пабывалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ за выбарамі Адэлін Маркіс і Харалд Отта. Прадстаўнікі назіральніцкай міжнароднай місіі ў горадзе над Шчарай сустрэліся з актывістамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, а таксама з сябрамі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі.

Падчас сустрэч адбыліся размовы пра дэмакратычны рух на Гродзеншчыне, пра выбарчую кампанію і яе асвятленне ў медыях. Назіральнікаў таксама цікавілі мінулыя прэзідэнцкія выбары, сённяшняе стаўленне мясцовай улады да грамадскіх актывістаў. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам назірання за працэсам выбараў. Слонімскія грамадска-палітычныя актывісты збіраюцца назіраць за датэрміновым галасаваннем і ў асноўны дзень выбараў, а таксама падлікам галасоў. Сябры Слонімскай суполкі БХД вылучаюць назіральнікамі 18 сваіх сябраў.

“Праваабаронцы за свабодня выбары”


Каментары