Напяпрэдадні датэрміновага галасавання, 5 кастрычніка, Таццяна Ладукас зранку зарэгістравалася ў якасці назіральніка на ўчастку №9 Наваполацка. У абед ёй стала кепска, і “хуткая дапамога” даставіла яе ў бальніцу з дыягназам: пагроза выкідышу.
Вось такі “надзейны” спосаб апячатвання памяшкання, у якім захоўвалася скрыня падчас датэрміновага галасавання, зафіксавала назіральніца Галіна Смірнова на выбарчым участку №43 у Бабруйску.
У Гомелі на ўчастку №9 Цэнтральнага раёна, які размешчаны ў дарожна-будаўнічым каледжы, адбыўся інцыдэнт. Як паведаміў назіральнік ад БНФ «Адраджэнне» Аляксандр Дзенісенка, яго ўдарыла па твары невядомая жанчына. Была выклікана міліцыя, жанчыну забралі для разбіральніцтва.
"На выбарчым участку №93 было 289 заявак прагаласаваць па месцы жыхарства. Але пасля абыходу адрасоў з нашымі назіральнікамі там прагаласавалі толькі 19 чалавек. Падобная сітуацыя была і на участку № 58, дзе было 158 заявак, а прагаласавала 5 чалавек".
Кіраўнік таксі “Алмаз” Віктар Пузікаў, чые машыны можна выклікаць па нумару “7788”, разаслаў паведамленні да ўсіх кіроўцаў сваёй службы з просьбай быць максімальна карэктнымі ў размовах з пасажырамі на палітычныя тэмы, быць карэктнымі і нейтральнымі.
На бабруйскім участку №2 выдалілі адразу двух назіральнікаў. Нагодай сталі пытанні, якія назіральнікі задавалі, і якія вельмі нервавалі старшыню камісіі Ксенію Лапцеву. Участак размяшчаецца ў Цэнтры вольнага часу і творчасці, Ксенія Лапцева - яго дырэктарка.
Адмову атрымаў ад салігорскай выбарчай камісіі №33 і назіральнік Павел Батуеў. Назіральнік палічыў, што такім чынам камісія стварае незаконныя перашкоды ажыццяўленню назірання і парушае прынцып галоснасці пры правядзенні выбараў.
На фота, якія з’явіліся ў СМІ да інфармацыі аб галасаванні кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча, зафіксавана, што на ўчастку ў дзень выбараў над урнай для галасавання размешчаны агітацыйны плакат з перадвыбарчым лозунгам кандыдата Аляксандра Лукашэнкі: “За будучыню незалежнай Беларусі”.
"У сваім адказе яны спаслаліся на сяброў выбаркаму на ўчастке №3, якія адмовіліся пацьвярджаць агучаны работнікамі санаторыя факт. Саміх работнікаў і адміністрацыю санаторыя, як я зразумеў, тэрытарыяльны выбаркам нават не апытваў".
Таксама на Сожавым выбарчым участку №4 назіральнікамі была зафіксавана спроба паўторнага галасавання з боку адной жанчыны. Толькі пасля заўвагі назіральніка члены ўчастковай камісіі адмовіліся выдаваць ёй бюлютэнь для галасавання.
Чаму ў папярэднім пратаколе колькасць нявыкарыстаных бюлютэняў была значна меншай, Васіль Беразоўскі назіральніку не патлумачыў. Ігар Кірын зафіксаваў, што 10 кастрычніка ён стаў сведкаў таго, як праўладныя назіральнікі здавалі справаздачы аб сваёй дзейнасці старшыні ўчастковай камісіі.